[ 20:23 ]  Л.Кучма крытыкуе перавод электроных СМІ на украінскую мову

КІЕЎ Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма заявіў, што рашэньне Нацыянальнай рады тэлебачаньня і радыёвяшчаньня аб пераходзе вяшчаньня на дзяржаўную ўкраінскую мову зьяўляецца антыканстытуцыйным. “Гэтае рашэньне не адпавядае Канстытуцыі, і павінна быць прыведзеная ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй. Я ўпэўнены. Што так яно і будзе” – заявіў Кучма журналістам у Крыме. Сюды ён прыбыў для рабочай сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным. Нацыянальная Рады днямі запатрабавала ад усіх украінскіх тэле-радыёканалаў перакладаць фільмы і перадачы на украінскую мову альбо суправаджаць іх субтытрамі. Паводле Старшыні Рады, канкрэтных тэрмінаў пераходу на украінскую мову рада не ўстанаўлівала.