[ 20:16 ]  Перамовы Эўракамісіі з кіраўніцтвам Расеі

МАСКВА Сёньня тут адбыліся перамовы прэзідэнта Ўладзімера Пуціна і расейскіх урадоўцаў з дэлегацыяй Эўразьвязу на чале са старшынём Эўракамісіі Рамана Продзі. Пасьля сустрэчы Продзі паведаміў , што сёлета Эўразьвяз і Расея пачнуць перамовы пра спрашчэньне візавага рэжыму для расейскіх грамадзянаў. На сёньняшніх перамовах ў Маскве была таксама дасягнутая згода ў пытаньні транзыту грузаў з Расеі ў Калінінградскую вобласьць пасьля пашырэньня Эўразьвязу. Пагадненьне будзе падпісанае на наступным тыдні падчас сустрэчы міністраў замежных справаў Расеі і краінаў Эзразьвязу. Адной з тэмаў дыялёгу прадстаўнікоў Эўразьвязу з расейскім кіраўніцтвам была праблема ўступленьня Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Сп-р Продзі выказаў упэўненасьць, што перашкоды на гэтым шляху будуць ліквідаваныя ў бліжэйшы час.