[ 04:10 ]  Расея заблякавала рэзалюцыю ААН па Кіпры

Расея наклала вета на праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН па Кіпры. Астатнія 14 сябраў Рады выказаліся за. Праект рэзалюцыі прадугледжваў дадатковыя захады бясьпекі ў выпадку калі грэцкая і турэцкая грамада Кіпра выкажуцца на рэфэрэндуме за ўз’яднаньне вострава. Рэфэрэндум адбудзецца ў суботу. Расейскі амбасадар Генадзь Гацілаў зазначыў, што рэзалюцыя Рады бясьпекі была б спробай наўпростага ўплыву на ўдзельнікам рэфэрэндуму. Як паказваюць сацыялягічныя апытаньні большасьць кіпрскіх грэкаў нэгатыўна адносіцца да прапанаванага ААН пляна ўз’яднаньня вострава. Большасьць туркаў – пазытыўна.