Парлямэнт Канады ухваліў дэклярацыю пра тое, што Атаманская Турцыя ў 1915 годзе ўчыніла генацыд супраць армян.
153 сябры Палаты абшчынаў выказаліся за, 68—супраць.
Паўтара мільёна армян было забіта туркамі ў часе паміж 1915 і 1923 гадамі.
Турцыя дагэтуль адмаўляецца прызнаваць факт генацыду, кажучы, што большасьць забітых былі ахвярамі грамадзянскай вайны.
Прадстаўнік турэцкай амбасады ў Атаве заявіў, што з-за прыняцьця гэтай рэзалюцыі пагоршацца адносіны паміж дзьвюма краінамі.
Аналягічную рэзалюцыю ў 2001 годзе ухваліў парлямэнт Францыі.