[ 20:39 ]  ЗША застаюцца прыхільнымі пляну "дарожная мапа"

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты абяцаюць разьвеяць усе сумневы Эўрапейскага Зьвязу і арабскіх краінаў адносна прыхільнасьці Вашынгтону блізкаўсходняму мірнаму пляну “дарожная мапа”. З гэтай заявай выступіў дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Незадоўга да гэтага стала вядома, што кароль Ярданіі Абдула перапыніў візыт у ЗША і адклаў сустрэчу з прэзыдэнтам Джорджам Бушам. Ярданія заявіла, што каралю патрэбен дадатковы час, каб падрыхтавацца да сустрэчы.