[ 17:52 ]  Кароль Ярданіі адклаў сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША

АМАН. Кароль Ярданіі Абдула адклаў сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, паставіўшы пад сумнеў прыхільнасьць Вашынгтону да мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. Дзяржаўны Сакратар ЗША Колін Паўэл, аднак, заявіў, што паміж Ярданіяй і ЗША няма праблемаў і што Вашынгтон вельмі цэніць сяброўства зь ярданскім каралём. Абдула наведваў ЗША ад мінулага тыдня, але сёньня нечакана спыніў візыт і вярнуўся дадому. На мінулым тыдні прэзыдэнт Буш падтрымаў прапанову прэм’ер-міністра Ізраілю Арыеля Шарона вывесьці ізраільскія войскі з Сэктару Газы і часткі заходняга берага ракі Ярдан, але захаваць частку габрэйскіх паселішчаў на заходнім беразе. Прадстаўнікі палестынскай улады заявілі, што гэтая прапанова падрывае магчымасьць мірнага ўрэгуляваньня.