МАНЧЭСТЭР. У гэтым англійскім горадзе арыштаваныя 10 чалавек, падазраваных у датычнасьці да тэрарыстычнай дзейнасьці. Брытанская паліцыя паведаміла, што арышты былі зробленыя ў часе спэцыяльных рэйдаў. Арыштаваныя – народжаныя ў краінах Паўночнай Афрыкі, а таксама курды з Іраку.