[ 05:20 ]  Адбыліся перамовы Тоні Блэра і Кофі Анана

НЬЮ-ЁРК. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр пасьля перамоў у Нью-Ёрку зь генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам выказаў спадзяваньне, што Рада Бясьпекі ААН прыме ў хуткім часе рэзалюцыю, якая адчыняе шлях да перадачы ўлады ў Іраку. Кофі Анан пацьвердзіў рашучасць ААН забясьпечыць мір і стабільнасьць у Іраку.