Японскі ўрад пацьвердзіў паведамленьні, што тры грамадзяніна Японіі, якія былі ўзятыя ў закладнікі на мінулым тыдні – выпушчаныя.
Адначасна стала вядома аб захопе ў Іраку двух іншых грамадзянаў Японіі.
Тым часмам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі пачало эвакуацыю грамадзянаў Расеі і краінаў СНД, якія працуюць у Іраку па кантрактах з расейскімі кампаніямі.
Сярод іх – і грамадзяне Беларусі.