[ 20:45 ]  ЗША не падтрымліваюць незалежнасьць Тайваню

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні заявіў, што Злучаныя Штаты не падтрымліваюць ідэю незалежнасьці Тайваню. Гэтую заяву ён зрабіў, выступаючы перад студэнтамі. Чэйні пацьвердзіў пазыцыю Вашынгтона, якая палягае ў тым, што трэба пазьбягаць аднабаковых дзеяньняў як з боку Кітаю, гэтак і Тайваню. Чэйні выказаўся за пастаўкі амэрыканскай абарончай зброі Тайваню. Пэкін выступае за далучэньне Тайваня да Кітаю, у тым ліку і сілавым спосабам.