[ 04:24 ]  Улада іракцам будзе перададзеная да 30 чэрвеня

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што перадача ўлады іракцам адбудзецца паводле пляну да 30 чэрвеня. На ягоную думку, невыкананьне гэтага абавязацельства будзе на карысьць арганізатарам беспарадкаў і падарве давер ірацага народу. Буш запатрабаваў, каб радыкальны шыіцкі лідэр Мактада ас-Садр распусьціў свае фармаваньні. Амэрыканскі прэзыдэнт паабяцаў накіраваць дадатковыя войскі ў Ірак у зьвязку з абвастрэньнем сытуацыі.