Сытуацыя ў сталіцы Армэніі застаецца напружанай. Сёньня раніцай у Ерэване армянская паліцыя сілай разагнала акцыю апазыцыі.
16 актывістаў апазыцыі дагэтуль застаюцца ў шпіталях.
Сярод затрыманых пад час разгону акцыі пратэсту – шэраг журналістаў і актывістаў апазыцыйных партыяў.Улады абвінавацілі апазыцыю ў правакацыі беспарадкаў.
Офіс АБСЭ ў Ерэване выказаў занепакоенасьць рашэньне ўраду Армэніі аб выкарыстаньні сілы супраць дэманстрантаў.
Армянская пазыцыя дабіваецца правядзеньня рэфэрэндуму аб даверы прэзыдэнту Армэніі Робэрту Качарану.