[ 04:25 ]  У Ерэване паліцыя разагнала прыхільнікаў апазыцыі

ЕРЭВАН. У Ерэване гэтай ноччу паліцыя разагнала прыхільнікаў апазыцыі, якія працягвалі акцыю пратэсту ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта Арменіі Робэрта Качарана. Некалькі актывістаў апазыцыйных партыяў затрыманыя. Падыходы да прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі блякаваныя паліцыяй і ўнутранымі войскамі.