Сёньня стала вядома пра зьнікненьне ў Іраку супрацоўнікаў чэскага радыё й тэлебачаньня. Паводле паведамленьняў чэскага інфармацыйнага агенцтва, рэпартэр Міхал Кубал і апэратар Пэтр Кліма выехалі ўчора раніцай з Багдаду на таксі.
Таксіст пазьней заявіў, што непадалёк ад сталіцы Іраку ягоную машыну спынілі невядомыя ўзброеныя людзі, якія забралі з сабой чэскіх журналістаў. Ад учорашняй раніцы няма зьвестак таксама пра журналіста чэскага радыё Віта Паганку, які таксама знаходзіўся ў Іраку.
Чэскае міністэрства замежных спарваў не выключае таго, што журналістаў трымаюць у якасьці закладнікаў.
Пакуль ніхто з захопнікаў не выходзіў на сувязь і не вылучаў патрабаваньняў.