[ 20:23 ]  Армянская апазыцыя патрабуе адстаўкі прэзыдэнта

ЕРЭВАН. Апазыцыя ў Арменіі зьбіраецца працягваць акцыі пратэсту да тых часоў, пакуль прэзыдэнт краіны Робэрт Качаран ня пойдзе ў адстаўку. У пятніцу на цэнтральнай плошчы Ерэвану адбыўся шматтысячны мітынг прыхільнікаў апазыцыйнага блёку “Справядлівасьць” і партыі “Нацыянальнае адзінства”. Затым адбылася дэманстрацыя па вуліцах гораду. Апазыцыя прапануе правесьці рэфэрэндум аб даверы ўладзе, аднак, тры партыі, якія ўваходзяць у кіроўную кааліцыю, адрынулі прапанову як неадпаведную канстытуцыі.