[ 19:21 ]  Працягваюцца міжэтнічныя баі ў Аўганістане

КАБУЛ. Падразьдзяленьні нацыянальнага войска Аўганістану пачынаюць прыбываць ў правінцыю Фар’яб, каб аднавіць кантроль над галоўным горадам правінцыі. Сёньня раніцай сілы мясцовага палявога камандзіра Абдулы Рашыда Дустума занялі горад Майману. Міністар унутраных справаў Аўганістану Алі Ахмад Джалалі паведаміў, што міжэтнічныя баі падрываюць уладу прэзыдэнта Хаміда Карзая. Джалалі не паведаміў пра ахвяры, аднак, паводле дарадцаў Дустума, сілы губэрнатара Энаята адкрылі агонь па натоўпе і забілі чатыры чалавекі, а сам губэрнатар здолеў прарвацца да лётнішча і ўцячы. Прадстаўнік прэзыдэнта заявіў, што Энаят зьяўляецца легітымным прадстаўніком Кабулу і заклікаў Дустума неадкладна вывесьці свае сілы з гораду.