[ 19:19 ]  Саакашвілі заклікае вызваліць палітзьняволеных у Аджарыі

ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў лідэраў Аджарыі, у адпаведнасьці з патрабаваньнем Эўрапейскага Суду ў пытаньні Правоў Чалавека, вызваліць з турмы палітычных апанэнтаў. Сярод зьняволеных -- былы мэр Батумі Тэнгіз Асанідзэ, які знаходзіцца ў турме ад 1993 году паводле абвінавачаньня ў спробе замаху на цяперашняга лідэра Аджарыі Аслана Абашыдзэ. Два гады таму былы прэзыдэнт Грузіі Шэварднадзэ памілаваў Асанідзэ, аднак Абашыдзэ не падпарадкаваўся рашэньню Тбілісі.