[ 20:47 ]  Іран пагадзіўся актывізаваць супрацоўніцтва з МАГАТЭ

ТЭГЕРАН. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамэд Эль Барадэй паведаміў, што Іран пагадзіўся актывізаваць супрацоўніцтва з МАГАТЭ. Эль Барадэй пасьля перамоў у Тэгеране таксама сказаў журналістам, што прадстаўнікі ўраду паабяцалі яму перадаць сьвежую інфармацыю пра ядзерную праграму краіны да сярэдзіны траўня. Кіраўнік іранскага ведамства ў атамнай энэргіі Галям Рэза Агазадэх заявіў, што Іран часова спыніць вытворчасьць і зборку ядзернай зброі.