[ 17:58 ]  МАГАТЭ чакае большага супрацоўніцтва ад Ірану

ФРАНКФУРТ. НЯМЕЧЧЫНА. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамэд Эль Барадэй сёньня заявіў, што чакае большага супрацоўніцтва ад Ірану ў адказе на ўсе пастаўленыя перад ім пытаньнямі пра яго ядзерную праграму. Гэтую заяву Эль Барадэй зрабіў перад вылетам у Тэгеран, дзе ён будзе мець перамовы зь іранскімі афіцыйнымі асобамі. Кіраўнік МАГАТЭ заўважыў, што апошнім часам Тэгеран замарудзіў працэс супрацоўніцтва.