[ 21:23 ]  Выйграны джэк-пот у 239 мільёнаў

Пара пэнсіянэраў з штату Вірджынія сёньня выйграла ў лятарэі 239 мільёнаў даляраў. Гэта адзін з найвялікшых джэк-потаў у гісторыі ЗША. Грошы аддадзеныя былому кіроўцу грузавіка і ягонай жонцы, паведамілі арганізатары лятарэі.