Група скінгедаў ў расейскай сталіцы забіла да сьмерці аўганца, які прасіў у Расеі прытулку.
Маскоўская пракуратура паведаміла, што тры чалавека затрыманыя паводле падазрэньня ва ўчыненьні злачынства.
Апошнім часам расейскія скінгеды актывізаваліся, адзначаюцца іх атакі на на чорнаскурых студэнтаў і рабочых-мігрантаў.