[ 04:52 ]  Аўганістан атрымае болей 8 мільярдаў даляраў дапамогі

КАБУЛ. Міністар фінансаў Аўганістану Ашраф Гані заявіў, што краіны-донары абавязаліся даць ягонай краіне 8 мільярдаў 200 мільёнаў даляраў цягам наступных трох гадоў. У часе выступу ў Бэрліне на Міжнароднай канфэрэнцыі краінаў-донараў, Гані паведаміў, што толькі сёлета Кабул атрымае 4 мільярды 400 мільёнаў даляраў. Паводле Гані, гэта цалкам задавальняе ўрад.