[ 05:10 ] Памёр знакаміты актор Пітэр Усьцінаў
ЛЁНДАН. У Швайцарыі ва ўзросьце 82 гадоў памёр выбітны брытанскі актор тэатра і кіно, пісьменьнік Пітэр Усьцінаў. Пітэр Усьцінаў быў двойчы ўганараваны прэміяй “Оскар”. Шмат гадоў ён быў амбасадарам добрай волі Дзіцячага фонду ААН – ЮНІСЭФ.