[ 19:13 ]  Саміт Эўразьвязу ў справе тэрарызму і канстытуцыі

Брусэль: Лідэры Эўразьвязу распачалі сёньня двухдзённы саміт, які, як мяркуецца будзе прысьвечаны ў асноўным сумеснай барацьбе з тэрарызмам і новай эўрапэйскай Канстытуцыі. Плянуецца стварэньне пасады каардынатара эўрапэйскай палітыкі ў галіне барацьбы з тэрарызмам. Прэм'ер Ірляндыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, выказаў спадзяваньне, што яшчэ да лета ўсе 25 старых і новых краінаў-сябраў Зьвязу ўзгодняць і ўхваляць тэкст эўрапэйскай Канстытуцыі. Перамовы ў справе Канстытуцыі былі прыпыненыя ў сьнежні летась, калі Гішпанія і Польшча супрацівіліся такому падзелу галасоў ў Эўразьвязе, які азначаў адыход ад ранейшых прапановаў ухваленых у Ніцэі, і які ўзмацняў пазыцыю вялікіх краінаў, у прыватнасьці Францыі і Нямеччыны.