Расейскія ўлады вызвалілі двух грамадзянаў Катару, сябраў нацыянальнай зборнай па барацьбе, якія былі затрыманыя ў мінулым месяцы, -- паведамілі ўлады Катару.
Затрыманыя былі беларускімі барцамі, якія прынялі катарскае грамадзянства.
Учора расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін правёў тэлефонныя перамовы з эмірам Катара шэйхам Хамадам бін Халіфам.
Бакі абмеркавалі напружанасьць вакол арышту ў Катары двух супрацоўнікаў расейскіх спэцслужбаў паводле абвінавачваньня ў забойстве былога лідэра Чачні Зэлімхана Яндарбіева.