[ 18:51 ]  Саакашвілі пагражае аднавіць санкцыі супраць Аджарыі

ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што адновіць санкцыі супраць Аджарыі, калі ўлады гэтага аўтаномнага рэгіёну ня будуць выконваць пагадненьне з грузінскімі ўладамі. Выступаючы па грузінскім тэлебачаньні, Саакашвілі падкрэсьліў, што улады Грузіі павінны кантраляваць мытныя апэрацыі ў Аджарыі.