[ 18:48 ]  Інспэктары скончылі агляд лібійскай хімічнай зброі

ТРЫПАЛІ. Міжнародныя інспэктары скончылі агляд лібійскіх запасаў хімічнай зброі. Былі зарэгістраваныя 20 тонаў гарчычнага газу і кампанэнты для вытворчасьці тысячаў тонаў нэрвовага газу сарын. Інспэкцыя пацьвердзіла, што адзіны ў Лібіі завод у вытворчасьці хімічнай зброі быў дэмантаваны. У мінулым месяцы Лібія далучылася да пагадненьня, якое забараняе хімічную зброю. Да 2007 году Лібія мае зьнішчыць свае запасы такой зброі і абсталяваньне для яе вытворчасьці. Лібія таксама працуе з Міжнародным агенцтвам у атамнай энэргіі, згортваючы свае ядзерныя праграмы.