[ 14:32 ]  Пакістан дапытвае 100 сябраў Аль-Кайды

ВАНА: ПАКІСТАН: Служба бясьпекі Пакістану дапытвае больш як 100 сяброў Аль-Кайды і іхных прыхільнікаў арыштаваных у часе 4-дзённай аперацыі ля мяжы з Афганістанам. Генерал Шаўкат Султан паведаміў, што сярод арыштаваных ёсьць узбэкі, чачэнцы, арабы і мясцовыя пуштуны. Пакістанскія ўлады мяркуюць, што каля 500 найболей фанатычных баевікоў акрыжаных у дзьвюх вёсках у правінцыі Вазірыстан, абараняюць нкага са свайго кіраўніцтва. Надзвычай заўзяты супраціў схіляе ўлады да думкі, што ў акружэньні знаходзіцца другі чалавек ў Аль-Кайдзе-Айман Аль-Завахіры.