[ 14:34 ]  Пасярэдніцкая місія Рады Эўропы ў Грузіі і Аджарыі

БАТУМІ: Прадстаўнік Рады Эўропы Альвара Гіль-Роблес праводзіць перамовы з Асланам Абашыдзэ ў справе канфлікту паміж Аджарыяй і Грузіяй. Роблес адзначыў, што ён спрабуе пераканаць Абашыдзэ, каб той прызнаў ўладу Саакашвілі і дазволіў правесьці 28 сакавіка свабодныя і справядлівыя выбары ў Аджарыі. З Батумі прадстаўнік Рады Эўропы накіруецца ў Тбілісі. Тыдзень таму, Грузія ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Аджарыі, аднак зьняла іх пасьля двухбаковых перамоваў і саступак з боку Абашыдзэ.