[ 06:15 ]  Адзін зь лідэраў Аль-Каіды аточаны ў Пакістане

ІСЬЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф абвесьціў, што ў часе антытэрарыстычнай апэрацыі на мяжы з Аўганістанам быў блякаваны адзін з кіраўнікоў Аль-Каіды. Паводле заходніх інфармацыйных агенцтваў, якія спасылаюцца на пакістанскіх вайскоўцаў, гаворка ідзе пра Аймана аз-Заўахры, другой асобы ў іерархіі тэрарыстычнай сеткі Аль-Каіда.