[ 19:11 ]  Пакістан узмацняе наступ на сілы Аль-Кайды і Талібану

ІСЛЯМАБАД: Пакістанская армія ўмацавала свае пазыцыі ў правінцыі Паўднёвы Вазірыстан, дзе ўрадавыя сілы вядуць наступ супраць сябраў Аль-Кайды і талібану. У рамках падмацаваньня гелікоптары пачнуць патруляваньне гор у раёне вёскі Калуша. Баі паміж урадавымі сіламі і іслямскімі экстрэмістамі пачаліся ў аўторак. У выніку кулямётнага, артылерыйскага і мінамётнага абстрэлу загінула шмат чалавек па абодвух бакох. Паводле мясцовых пляменных лідэраў, жыхары вёсак Калуша, Сінаварсак і Гагава пакідаюць свае дамы.