[ 06:23 ]  Сьледзтва ў мадрыдзкіх тэрактах працягваецца

МАДРЫД. Расьследаваньне нядаўніх тэрактаў у Мадрыдзе перайшло ў вырашальную стадыю, -- паведаміў учора міністар унутраных спраў Гішпаніі Анхель Асэбэс. Міністар адмовіўся паведаміць падрабязнасьці, адно толькі ўдакладніў, што сьледзтва выйшла на міжнародны сьлед.