[ 19:42 ]  Турэччына павінна лепей выконваць правы чалавека

Эўрапарлямэнт сёньня заклікаў Турэччыну палепшыць сытуацыю з выкананьнем правоў чалавека ў краіне, перш чым пачнуцца перамовы наконт адаптаваньня турэцкіх законаў да эўрапейскіх стандартаў. На думку Брусэля, у Турэччыне працягваецца уплыў вайскоўцаў на палітыку, бізнэс, культуру і адукацыю, зафіксаваныя прыклады катаваньняў і уціск праваабаронцаў.