[ 21:48 ]  Напад на цывільных амэрыканцаў у Іраку

Тры цывільныя амэрыканцы былі забітыя пад час перастрэлкі на дарозе ля горада Масула на поўначы Іраку. Яшчэ два чалавекі параненыя. Іх нацыянальная прыналежнасьць пакуль не высьветленая. Яны працавалі ў адной з няўрадавых арганізацыяў. Нападнікі зьніклі на аўтамабілі.