Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў пра намер працягваць дыскусію з пакістанскім прэзыдэнтам Пэрвезам Мушарафам наконт ядзерных праграмаў ягонай краіны.
Спадар Паўэл сказаў гэта ў пачатку свайго Паўдзённа-азіяцкага турнэ. Заўтра ў сталіцы Індыі ён абмяркуе шырокі спэктар двухбаковых дачыненьняў з кіраўніцтвам гэтай краіны. Пазьней на гэтым тыдні Паўэл наведае Пакістан і Аўганістан.