[ 06:17 ]  Кіраўнік МАГАТЭ сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША

ВАШЫНГТОН. "Вашынгтон, як і раней, заклапочаны спробамі Ірану распрацаваць ядзерную зброю”, -- заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл. Як падкрэсьліў Паўэл, Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі, Эўразьвяз, Расея і ЗША патрабуюць, каб Тэгеран трымаўся Дамовы аб непашырэньні зброі масавага зьнішчэньня. Іран адклаў на няпэўны час інспэкцыі сваіх ядзерных аб’ектаў на знак пратэсту супраць рэзалюцыі МАГАТЭ, якая скрытыкавала Тэгеран за прыхоўваньне дадзеных пра ядзерную праграму.Тым часам,кіраўнік МАГАТЭ Махамад эль Барадэй заклікаў Іран да як мага болей хуткага аднаўленьня інспэкцыяў яго ядзерных аб’ектаў экспэртамі ААН. Учора Барадэй прыбыў у Вашынгтон, дзе ён мае сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.