[ 22:48 ]  У Гішпаніі арыштаваныя 5 чалавек у зьвязку з тэрактамі

Мадрыд. У Гішпаніі арыштаваныя 5 чалавек у зьвязку з тэрактамі ў Мадрыдзе 11 сакавіка. Міністар унутраных справаў Ангэл Ацэбэс паведаміў, што сярод затрыманых 3 мараканцы і два гішпанцы, індыйскага паходжаньня. Вядзецца допыт арыштаваных. Сёньня адбыліся пахаваньні 40 ахвяраў тэрактаў 11 сакавіка ў сталіцы Гішпаніі. Паводле апошніх зьвестак, колькасьць загіблых дасягнула 200 чалавек, паранена 1500. Сярод забітых – 35 замежнікаў. Галоўная імша адбылася ў Алькала дэ Гэнарэс, гарадку на ўсход ад сталіцы Гішпаніі, адкуль ад’яжджалі тры з чатырох цягнікоў, што пацярпелі ад выбухаў.