[ 21:44 ]  Мільёны людзей выйшлі на дэманстрацыі ў Гішпаніі

МАДРЫД. Па ўсёй Гішпаніі мільёны людзей выйшлі сёньня ўвечары на маніфэстацыі супраць тэрарызму пасьля ўчорашніх выбухаў у Мадрыдзе, якія забралі жыцьці амаль 200 чалавек. Паводлеапошніх дадзеных паліцыі, каля двух мільёнаў чалавек сабраліся на мітынг у сталіцы краіны. Дэманстранты скандзіравалі: “Забойцы... Забойцы!..” У Мадрыд прыбылі эўрапейскія лідэры, каб далучыцца да маніфэстантаў. Сярод галоўных падазраваных у арганізацыі тэрактаў гішпанскія ўлады называюць або сэпаратыстаў-баскаў групоўкі ЭТА, або ісьлямскіх экстрэмістаў. Сёньня групоўка ЭТА заявіла, што ня мае ідачыненьня да выбухаў. У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША наведаў амбасаду Гішпаніі і ўзяў удзел у цырымоніі памяці ахвяраў тэрактаў у Мадрыдзе.