[ 04:01 ]  Адказнасьць за тэракты ў Мадрыдзе ўзяла "Аль-Каіда"

Гішпанія вывучае ўсе вэрсіі дзеля дасьледаваньня ўчарашніх тэрактаў ў Мадрыдзе, ахвярамі якіх сталі прынамсі 192 чалавека і каля 1 500 чалавек былі параненыя. За чатыры выбухі ў цягніках і на вакзалах Мадрыда адказнасьць узяла “Аль-Каіда”,-- пра гэта яе прадстаўнікі паведамілі лёнданскую арабскую газэту “Аль Кудз аль Арабі”. Раней у скрадзенай машыне ў Мадрыдзе былі знойдзеныя дэтанатары і стужка з вершамі з Карана. Спачатку ўлады Гішпаніі абвінавацілі ў атаках баскскую сэпаратысцкую групоўку ЭТА. Цяпер МУС Гішпаніі распарадзіўся вывучыць усе вэрсіі злачынства. Тэракты ў Мадрыдзе ўжо асудзілі лідэры многіх краінаў сьвету, генэральны сакратар ААН Кофі Анан, Папа Ян Павал І І і прадстаўнікі шматлікіх міжнародных арганізацыяў. У адмысловым звароце да нацыі прэм’ер-міністар Гішпаніі Хозэ Азнар паабяцаў, што адказныя за гэтыя атакі будуць арыштаваныя, а “ краіна пасьпяхова расправіцца з бандай тэрарыстаў”. На вуліцы гішпанскіх гарадоў учора на знак пратэсту выйшлі дзесяткі тысячаў чалавек.