[ 03:57 ]  У Іраку чакаюць абвастрэньня сітуацыі

Кіраўнік цывільнай адміністрацыі Іраку Пол Брэмер зазначыў, што магчымасьць тэрактаў у Іраку можа павялічыцца ў сувязі з перадачай сувэрэнітэту над краінай ірацкаму народу 30 чэрвеня. Тэрарысты разумеюць, кажа Брэмер, што ва ўмовах дэмакратыі ў Іраку ў іх болей не будзе падставаў для сваіх атакаў. Учора камандзір амэрыканскіх сілаў ў Іраку генэрал Рыкарда Санчэз заявіў, што войскі ЗША застануцца ў Іраку пасьля перадачы ўлады ў рукі іракцаў. Санчэз адзначыў, што ЗША будуць адказваць за бясьпеку да часу, пакуль ірацкія сілы будуць гатовыя выконваць гэтае заданьне. Тым часам учора два амэрыканскія салдаты былі забітыя і адзін паранены пад час абстрэлу невядомымі амэрыканскіх канвояў.