[ 04:11 ]  Аўганістан просіць дапамогі ў арганізацыі выбараў

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў краіны НАТО дапамагчы аўганскім уладам у арганізацыі агульнанацыянальных выбараў. Карзай накіраваў адпаведны ліст у штаб-кватэру НАТО. Перш за ўсё Карзай зацікаўлены, каб сілы НАТО дапамаглі забясьпечыць стабільнасьць і бясьпеку пад час рэгістрацыі выбаршчыкаў і галасаваньня. Выбары ў Аўганістане прызначаныя на чэрвень.