[ 19:08 ]  У Туркмэністане вызвалены з-пад варты журналіст

АШГАБАД: Туркмэнскі пісьменьнік і карэспандэнт Радыё Свабода Рахім Есэнаў сёньня вызвалены з-пад варты, аднак, яму нельга пакідаць Ашгабад і загадана спыніць супрацоўніцтва з Радыё Свабода. Ён быў арыштаваны ў лютым паводле абвінавачаньня ў кантрабандзе ў Туркмэністан надрукаваных у Расеі асобнікаў ягонай кніжкі. Паводле прэзыдэнта Сапармурата Ніязава, у кнізе Есэнава “злачыннае скажэньне гісторыі”. Есэнаў падзякаваў за дапамогу ў вызваленьні міжнародным арганізацыям і ўрадам: “ Міжнародныя арганізацыі, амэрыканская і брытанская амбасады, а таксама АБСЭ выступілі з пратэстамі, патрабуючы майго вызваленьня. Але я таксама атрымаў вялікую падтрымку ад Радыё Свабода”.Іншы карэспандэнт Радыё Свабода Ашыркулі Байрыеў застаецца ў турме. Праваабарончая арганізацыя “Эмнэсты Інтэрнэшэнал” выказвае засьцярогу, што Байрыева ў турме катуюць і зьдзекуюцца над ім. Невядома, што ўлады інкрымінуюць яму.