[ 18:40 ]  Паводле Турцыі-няма сувязі паміж учорашняй атакай на Масонскую Ложу і ранейшымі замахамі

СТАМБУЛ: Турэцкія ўлады рассьледваюць учорашнюю бомбавую атаку на будынак масонскай ложы, у выніку якой загінулі два чалавекі. Адзін з двух нападнікаў ўзарваў бомбу ў рэстаране забіваючы сябе і афіцыянта. Больш за 40 чалавек былі параненыя. На думку мэра Стамбулу Муамэра Гулера, выглядае, што няма нічога супольнага паміж гэтай атакай і ранейшымі бомбавымі замахамі на сынагогу і брытанскія аб’екты ў Істамбуле ў выніку якіх агулам загінулі 63 чалавекі. “ Мы спрабуем высьвятліць, ці існуе сувязь паміж гэтымі атакамі. На дадзены момант такой сувязі няма. Замахі 15 і 20 лістапада былі іншыя. Мы абсьледваем узоры скарыстаных падчас замаху матэрыялаў, каб ідэнтыфікаваць нападнікаў” Сказаў мэр Стамбулу Муамэр Гулер.