[ 03:32 ]  Выбух у масонскай ложы Стамбула

У буйнейшым горадзе Турэччыны выбухам пашкоджаны будынак мясцовай масонскай ложы. Прынамсі два чалавека загінула і шэсьць параненыя. Як мяркуе паліцыя, у будынак прайшоў тэрарыст-самазабойца, які і ўчыніў выбух. Летась тэрарысты арганізавалі ў Стамбуле чатыры падобныя выбухі.