[ 03:26 ]  Хусэйна будзе судзіць адмысловы трыбунал

Кіраўнік цывільнай адміністрацыі ЗША ў Іраку Пол Брэмэр абмеркаваў з экспэртамі плян судовага перасьледу Садама Хусэйна і 200 іншых былых кіраўнікоў Ірака. На думку Брэмэра, павінен быць створаны адмысловы трыбунал у справе вайсковых злачынстваў у Іраку. 50 амэрыканскіх юрыстаў павінны прыбыць у Ірак у канцы гэтага месяца з мэтай дапамогі іракскім пракурорам. Тады ж будуць прызначаныя і суддзі ў адмысловы трыбунал.