[ 22:52 ]  ЦРУ папярэджвае пра магчымасьць нападаў на войскі кааліцыі ў Іраку

ВАШЫНГТОН. Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Джордж Тэнэт лічыць, што войскі кааліцыі ў Іраку сутыкнуцца з новай хваляй нападаў. У часе выступу на паседжаньні сэнацкай камісіі Тэнэт заявіў, што баевікі поўныя рашучасьці сарваць працэс перадачы ўлады ірацкаму народу да 1 ліпеня. Паводле Тэнэта, Усама бін Лядэн і ягоныя прыхільнікі распальваюць антыамэрыканскія настроі сярод радыкальна настроеных мусульманаў-сунітаў, што стварае сур’ёзную пагрозу бясьпецы.