[ 04:17 ]  ЗША пратэстуюць з прычыны затрыманьня дыплямата

ЗША выказалі пратэст з нагоды затрыманьня амэрыканскага дыплямата ў Сірыі, які сачыў за праваабарончай дэманстрацыяй у Дамаску. Праз гадзіну пасьля затрыманьня дыплямата адпусьцілі. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Рычард Баўчэр заявіў, што затрыманьне дыплямата, незалежна ад таго доўгае яно было ці кароткае, з’яўляецца грубым парушэньнем міжнародных нормаў.