[ 14:37 ]  МАГАТЭ абмяркоўвае іранскую і лібійскую ядзерныя праграмы

ВЕНА Іран і Лібія парушылі свае абавязкі па дамове аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. Пра гэта заявіў сёньня старшыня Міжнароднага агэнцтва ядзернай энэргэтыкі МАГАТЭ Махамад Эль Барадэі. Заява была зробленая напярэдадні закрытага пасяджэньня кіраўніцтва МАГАТЭ, на якім разглядаюцца ядзерныя праграмы Ірану і Лібіі. Паводле Эль Барадэі Лібія пагадзілася падаць поўную інфармацыю пра свае былыя ядзерныя сакрэты. Кіраўнік МАГАТЭ заклікаў Іран зрабіць тое самае.