Літоўскі парлямэнт сёньня павінен пачаць слуханьні па справе аб імпічмэнце прэзыдэнта Раландаса Паксаса, якога абвінавачваюць у сувязях з арганізаванай злачыннасьцю.Дэпутаты Сэйма пагадзіліся працягваць слуханьні цягам чатырох дзён на тыдні, іх будзе весьці старшыня Вярхоўнага суду краіны Вітаўтас Грэйчус.
Сам Паксас абвяргае ўсе абвінавачваньні ў тым, што ён парушыў сваю прэзыдэнцкую клятву і меў дачыненьні з прадстаўнікамі мафіі.
Дакладна невядома, калі адбудзецца канчатковае галасаваньне і ці будзе прэзыдэнт адхілены ад пасады. Дэпутаты разьлічваюць закончыць справу ў красавіку.
На наступным тыдні Канстытуцыйны суд Літвы павінен пачаць разгляд справы наконт падазрэньняў аб парушэньні Паксасам літоўскага заканадаўства.