[ 18:28 ]  У Паласе Газа забіта 14 палестынцаў

ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Як найменей 14 палестынцаў былі забітыя і больш за 80 параненыя падчас сёньняшняга рэйду ізраільскага войска ў лягерах для ўцекачоў у паласе Газа. Палестынцы былі забітыя, калі ізраільскія вайскоўцы адкрылі агонь, сустрэўшы збройны супраціў у адным зь лягероў. Сярод забітых трое падлеткаў. Палестынская арганізацыя ”Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” паабяцала адпомсьціць за сёньняшнюю ізраільскую акцыю.